Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Народныя майстры

 

Уладзімір Мікалаевіч Чыквін нарадзіўся 20 красавіка 1959 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Пушчанская зямля з яе прыгожымі краявідамі, на якой прайшло дзяцінства Уладзіміра, не магла не крануць душу хлапчука. Марыў стаць лесніком, але выбраў рамяство разьбяра па дрэве.

Мікалай Васільевіч Тарасюк нарадзіўся 8 мая 1932 г. у в. Стойлы Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў чатыры класы Галасяцінскай пачатковай школы. З малых гадоў Мікола пачаў працаваць на гаспадарцы. У дзевяць гадоў ён разам з бацькам хадзіў за плугам, у дванаццаць – ужо самастойна абрабляў зямлю. У 1951 г., калі ў Стойлах і суседніх вёсках ствараўся калгас, ён быў ужо сталым сялянскім гаспадаром, усё астатняе жыццё працаваў у калгасе.

Юрый Станіслававіч Малышэўскі нарадзіўся 10 студзеня 1956 г. у г. Ніжнявудзінску Іркуцкай вобласці ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, на радзіму бацькі. ШкольнікамЮрый займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер мастака-плакатыста Уладзіміра Якаўлевіча Крукоўскага, які паўплываў на станаўленне юнага мастака.

Марыя Мікалаеўна Кулецкая нарадзілася 26 лістапада 1950 г. у вёсцы Навасёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і настаўнікаў Мікалая Рыгоравіча і Еўдакіі Мікітаўны Клімашэвічаў заўсёды панавала атмасфера творчасці, прыгожых узаемаадносін, любові і павагі да мастацтва. Марыя вучылася ў Бабруйскім мастацкім прафесійным вучылішчы, стала спецыялістам па афармленні інтэр’ераў (1969). У 1980 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, працавала бібліятэкарам Пружанскай дзіцячай бібліятэкі.